Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?

Школа сегодня

Дата: 10 марта 2013 в 21:24, Обновлено 22 мая в 16:40

Школа сёння

Установу адукацыі наведваюць 135 школьнікаў і дашкольнікаў:

Выхаванцаў дзіцячага сада—26

Сярэдняя школа—109

I ступень—34

II ступень—63

III ступень—12

Педагагічны калектыў— 25 настаўнікаў з іх:

84 % з вышэйшай адукацыяй;

16% з сярэдняй-спецыяльнай;

36% маюць вышэйшую катэгорыю;

20% маюць I катэгорыю;

16% маюць II катэгорыю;

28% не маюць катэгорыі.

Мэта дзейнасці школы

Забеспячэнне ўмоў для фарміравання духоўна-маральнай, інтэлектуальна і фізічна развітай асобы навучэнца, падрыхтоўкі яго да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі.

Мэта і задачы ўстановы адукацыі на 2016/2017 навучальны год

Мэта: Стварэнне ўмоў ва ўстанове адукацыі для павышэння якасці і эфектыўнасці адукацыі, што забяспечвае задавальненне і запатрабаванне асобы, грамадства і дзяржавы з улікам зменлівай сацыякультурнай, эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі.

Задачы:

•удасканальваць адукацыйны працэс праз павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, эфектыўнага выкарыстання адукацыйных тэхналогій навучання і выхавання;

•ствараць умовы для фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, духоўнасці і культуры, сацыялізацыі ў грамадстве;

•павышаць практычны ўзровень валодання вучнямі замежнай мовы, падрыхтаваць установу адукацыі да ўвядзення абавязковага выпускнога экзамена па замежнай мове;

•удасканальваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага і выхаваўчага працэсу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.