Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?

История школы

Дата: 26 февраля 2013 в 09:48, Обновлено 29 августа 2014 в 14:06

Гісторыя школы

Першыя звесткі аб школе ў вёске Краснадворцы адносяцца да 1908 года. Як сведчаць архіўныя дакументы, вядома гэта стала са слоў мясцовых сялян.Для асноўнай масы насельніцтва была даступна пачатковая адукацыя. Сродкаў на асвету дзяржава амаль не выдзяляла. Школы адкрываліся там, дзе насельніцтва згаджалася ўтрымліваць за свой кошт. Самымі распаўсюджанымі школамі былі царкоўна-прыхадскія. Такая школа існавала і ў вёсцы Краснадворцы. Вёска ўваходзіла ў Старобінскую воласць Слуцкага ўезда.

Навучанне ў школе вялося на беларускай мове і цалкам было пастаўлена пад кантроль царквы. У школе вывучаліся прадметы: родная мова, арыфметыка, геаграфія, гісторыя. Але галоўная ўвага ўдзялялася царкоўна-славянскай грамаце, “закону божаму”, малітвам і песнапенням.

Школа размяшчалася ў наёмным будынку, не прыстасаваным да заняткаў. Захаваліся архіўныя даныя, што “ў 1922-1923гг.пад школу быў наняты будынак у грамадзяніна Патапава з гэтай вёскі па калектыўнаму дагавору на адзін год“. Вучні, якія закончылі пачатковую школу, умелі чытаць, былі знаёмы з чатырма арыфметычнымі дзеяннямі.

Вучні займаліся не здымаючы верхняй вопраткі, часам стоячы. Мала было мэблі, вучэбных дапаможнікаў. Архіўныя дакументы сведчаць: “У школе было 10 школьных лавак, рамонту патрабавалі – 6. Усяго 16 лавак, сталоў – 2, шафаў – 1, класных дошак-1. Ніякай мэблі больш не было. Кніг таксама мала: граматыка – 1, арыфметыка – 1, гісторыя Беларусі- 3.З наглядных дапаможнікаў – адзін глобус.”

Сшыткі вучні не мелі, пісалі грыфелямі. Не хапала настаўнікаў. Усе прадметы выкладаў адзін настаўнік. З 1918 у школе працавала Галкіна Раіса Сяргееўна, а з 1923 г.- Корзун Янка Касьянаў. Выкладанне вялося на беларускай мове. Закон Божы выкладалі свяшчэннікі.

У архіўным дакуменце “Отчёт о работе Краснодворской школы за 1924-1925 уч.г.” паведамляецца, што ў 1922 г. ў в. Краснадворцы налічвалася 86 дзяцей школьнага ўзросту ( ад 8 да 16 гадоў). Зямельнага ўчастак адсутнічаў. Толькі ў 1924 г. школе была выдзелена зямельная дзялянка каля 3-х дзесяцін зямлі. З іх 1 дзесяціна выдзелена настаўніцы за 10 рублёў, а 2 – не выкарыстоўваліся.

У школе працавалі 0 , 1, 2 і 3 класы.

У іх навучалася :

клас хлопчыки дзяўчынкі усяго
0 19 15 34
1 27 14 41
2 11 - 11

 1922-1923 нав.г.

Па сацыяльнаму становішчу – дзеці сялян, па нацыянальнасці – беларусы.

Часта колькасць вучэбных гадзін не выконвалася. У 1925г. з 576 гадзін па плану па роднай мове і арыфметыцы было прапушчана 192 гадзіны , з 72 гадзін па гісторыі і геаграфіі было прапушчана 24 гадзіны (па прычыне позняга пачатку навуч. Года і ранняга заканчэння) - з архіўных даных ”справаздача аб рабоце школы за 1924 -1925 нав.г.”

Вучоба пачыналася пасля таго, як заканчваліся сельскагаспадарчыя работы восенню і заканчвалася да пасяўных работ вясною. У 1924 г. вучэбны год пачаўся 10 кастрычніка. Больш у школе было хлопчыкаў, дзяўчынкі дапамагалі па гаспадарцы. У архіўных даных захавалася ведамасць аб руху вучняў у 1924-1925 нав.г.

клас хлопчыкі дзяўчынкі усяго
0 18 12 30
1 21 4 25
2 22 1 23
3 7 - 7

 Выконваючы пастанову ўрада аб пераходзе да ўсеагульнай пачатковай адукацыі для школы быў пабудаваны асобны будынак у 1926 г. на месцы цяперашняга Дома культуры. Навучанне вялося да 1935г.

У1935г. адбыўся пераход на абавязковае сямігадовае навучанне. Для выканання гэтай пастановы ў 1935 г.для школы быў узведзены будынак, дзе і вялося навучанне да 1993 года.

Першым дырэктарам сямігадовай школы быў Хамчук Іван Лукіч. У гады вайны школа не функцыяніравала, тэрыторыя была акупіравана ў чэрвені 1941 г. Некаторыя настаўнікі пайшлі на фронт. Астатнія засталіся дома і займаліся хатняй гаспадаркай. Трэба зазначыць , што многія з настаўнікаў былі выпускнікамі гэтай жа школы .

1944 г. сямігадовая школа аднавіла сваю дзейнасць.

З 1944 па 1945 год дырэктарам школы Чарнышэвіч Вячаслаў Цімафеевіч.

Як устаноўлена з архіўных дакументаў у 1944-1945 нав.г. у Краснадворскай НСШ навучалася 190 вучняў. Было адкрыта : 1кл - 4; 2 кл. - 1; 3 кл. - 1; 4 кл. - 2; 5 кл. - 1; 6 кл. - 1.

Агульная плошча ўсіх памяшканняў складала 450 м , у тым ліку плошча класных пакояў – 189 м . У школьнай бібліятэцы – 28 кніг, разам з падручнікамі.

З 1945 г. школу ўзначаліў Кулеўскі Уладзімір Пятровіч, вярнуўшыся з фронту.

Колькасць вучняў расла . Ужо ў 1948 г. навучалася 292 вучні. Навучанне вялі ў дзве змены. Намеснікам дырэктара працаваў Максімовіч І. Р., затым на гэтай пасадзе працаваў Шчэрба А.Г. да 1984 г.

У 1958 г. сямігадовая школа была рэарганізавана ў 8-гадовую, затым у 9-гадовую.

У 1991 г. 9 – гадовая школа была рэарганізована ў сярэднюю па пастанове Салігорскага райвыканкама па просьбе настаўніцкага калектыву.

З 1967 па 1995 год дырэктарам школы працавала Хаўстовіч Т. М. У класных комнатах былі абсталяваны кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі. Таксама была майстэрня, дзе вучні навучаліся слесарнай і такарнай справе, дзяўчынкі навучаліся шыццю. Кабінеты абсталяваны тэхнічнымі сродкамі навучання: 2 тэлевізары, 1 кінаапарат, 1 магнітафон і інш. У бібліятэцы налічвалася 4700 экз. кніг.

Са школы выйшла многа добрых вучняў. Многія з іх сталі настаўнікамі, якія працавалі ў сваёй школе і ў іншых месцах. Гэта Горкі С.А., Горкая Л.П., Шастак В.П.,Васіленка М.А., Мацукевіч Г.П., Прыма А.М.,і інш..Дзічкоўскі А.А. – выкладчык педагагічнага універсітэта ў Мінску. Сярод выпускнікоў ёсць дырэктары прадпрыемстваў, старшыні калгасаў, інжынеры, шахцёры і інш.

4 лістапада 1993 года адбылося адкрыццё школы ў новым двухпавярховым будынку. Настаўніцкі калектыў, вучні і бацькі вельмі чакалі гэтай падзеі, таму аказвалі будаўніцтву вялікую дапамогу: прыбіралм памяшканні, абсталёўвалі кабінеты, клеілі шпалеры, растаўлялі мэблю, рыхтавалі нагляднасць.

З 1995 г. школу ўзначаліў Кулік Ю. П.

З 1997 г. школа працавала з эстэтычным ухілам.

 

ПЕРШЫЯ НАСТАЎНІКІ

Звесткі аб першых настаўніках узяты з дакументаў Нацыянальнага архіва РБ.

У дакументах за 1922-1923гг. Упамінаецца першая настаўніца, якая працавала ў вёсцы Краснадворцы.. Гэта Галкіна Раіса Сяргеееўна. Распачала яна сваю педагагічную дзейнасць у 1918г.У Краснадворскай школе працавала 3 лістапада 1922г. У даныя гады працы выкладала прадметы: “родной язык”, “арифметика”, “история”, “география”. У класах з нулявога па трэці ўключна. Колькасць гадзін у тыдзень складала 36.

У дакуменце “Личный состав сотрудников” за 1922-1923 нав. г. Галкіна запісана як школьны работнік. Тут жа ўказаны яе ўзрост 32 гады; нацыянальнасць - беларуска; месца нараджэння – г. Пружаны Гродненскай губерні; сямейнае становішча – “вдова одінока“. Адукацыю настаўніца атрымала ў Белеўскім Епархіеўскім вучылішчы, якое скончыла ў 1907г.

У дакуменце “калектыў установы“ за 1924-1925гг. Узгадваецца яшчэ адзін настаўнік Краснадворскай школы – Корзун Янка Касьянаў.

Нарадзіўся ён у 1893г. у вёсцы Белічы Слуцкай воласці Грэскага павету. У 1918 г. ажаніўся. Было ў яго двое дзяцей.

Вучыўся Корзун Я.К. у Слуцкай настаўніцкай семінарыі. У 1920г. Слуцкіх Беларускіх курсах. Распачаў сваю педагагічную дзейнасць у 1914г. У Краснадворскай школе працаваў з кастрычніка 1923г.

ДЫРЭКТАРЫ ШКОЛЫ

Хамчук Іван Лукіч

Нарадзіўся ў 1908г. у сям’і рабочага чыгункі ў г.Жлобіне Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння школы завочна паступіў у Мінскі інстытут на гістарычны факультэт і працаваў дырэктарам школы (1935 – 1941гг.). У 1944г. пайшоў 9 на фронт. Быў узнагароджаны ордэнам “Красной звезды”, медалямі за “За отвагу”,  “За освобождение Праги, “За освобождение Варшавы“, “За победу над Германией". 1946-1955гг. - быў дырэктарам у школе в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. Потым працаваў настаўнікам у Чырвонавозерскай школе, Паварчыцкай школе Салігорскага раёна. Памёр Хамчук І.Л. у 1976г.

Чарнышэвіч Вячаслаў Цімафеевіч

Пасля вызвалення Беларусі ад фашызму ў 1944г. сямігадовая школа ў в. Краснадворцы аднавіла сваю дзейнасць. З 1944 па 1945г. дырэктарам быў Чарнышэвіч В.Ц.. Нарадзіўся ён у в.Старадворцы. Пасля 1945г. працаваў настаўнікам у гэтай жа школе. Памёр у 1954г. З 1945г.

Краснадворскую школу ўзначаліў Кулеўскі Уладзімір Пятровіч. Нарадзіўся ў 1914г. у в. Краснадворцы ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння Старобінскай школы паступіў у Гомельскі педінстытут на адзяленне руская мова і літаратура. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939г. у Бязверхавічскай СШ Слуцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Сталінградскай бітвы. Мае баявыя ўзнагароды. Пасля вайны стаў дырэктарам Краснадворскай школы, дзе і працаваў да 1967г. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскай рабоце, з’яўляўся дэпутатам Краснадворскага Сельскага Савета. Памёр у 1990 г..

З 1967 г. дырэктарам Краснадворскай школы стала Хаўстовіч Тамара Мікалаеўна. Працавала яна на гэтай пасадзе да 1995 г.. Нарадзілася ў 1938г. У 1952 г. закончыла Бранчыцкую школу і паступіла ў Слуцкае педвучылішча. У 1956 г. была накіравана на работу настаўніцай у Прыморскую школу Чавускага р-на, Магілёўскай вобл.. З 1963 па 1967 гг. Працавала намеснікам дырэктара Морацкай школы Салігорскага р- на. У 1967г. накіравана дырэктарам Краснадворскай школы . У гэтым жа годзе закончыла БДУ па спецыяльнасці настаўнік гісторыі. За шматгадовую і плённую працу была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі.

Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вёскі. З 1967 па 1999 гг. З’яўлялася дэпутатам Краснадворскага Сельскага Савета , членам выканкама С\С.

Кулік Юрый Паўлавіч

Нарадзіўся ў 1963г. у сям’і настаўніка. У 1978г. закончыўз 8- гадовую школу ў в. В. Церабяжоў Столінскага раёна. 1978 -1982 гг. вучоба ў Пінскім педвучылішчы. Пачынаў работу настаўнікам пачатковых класаў у Рэчыцкай СШ . З 1982 -1984 гг. – Служба ў радах Савецкай Арміі . У 1985г. паступіў у вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ на гістарычны факультэт . У 1988 г. накіраваны Мінскім абкомам камсамола ў Салігорскі ГК ЛКСМБ спачатку камсоргам па групе школ , затым заведуючым адзела . У 1989 г. закончыў факультэт гісторыі ВКШ пры ЦК ВЛКСМ , атрымаў ваеннае званне лейтынанта. З 1990 – 1995 г. працаваў у СШ № 8 г. Салігорска., затым настаўнікам псіхолагам .У 1992г. закончыў курсы перападрыхтоўкі Мінскага педуніверсітэта па спецыяльнасці практычны псіхолаг , менэджар народнай адукацыі. У 1995г. пераведзены на работу ў Салігорскі РАА дырэктарам Краснадворскай школы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.