Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?

Гимн школы

Дата: 26 февраля 2013 в 09:51, Обновлено 22 мая в 16:39

     

  Гимн школы        

Словы і музыка Міхнавец Л.У

У цэнтры аграгарадка

Ёсць слаўны храм навукі.

Сюды нядаўна прывялі

Матулі нас за рукі.

І стала крэпасцю для ўсіх,

Надзейным тылам школа –

Тут добра весела заўжды

І шмат сяброў наўкола.

Наша школа – дом для нас другі,

Светлы, чысты, сэрцу дарагі.

Усе адзінай мы жывём сям’ёй,

Ганарымся, школа, мы табой.

Умовы ў школе ёсць усе,

Каб мы маглі вучыцца

І намі будзе Беларусь

З гадамі ганарыцца.

Бо аднадумцы і сябры –

Настаўнікі і дзеці,

А школа Краснадворская –

Найлепшая ў свеце!

 

Наша школа – дом для нас другі,

Светлы, чысты, сэрцу дарагі.

Усе адзінай мы жывём сям’ёй,

Ганарымся, школа, мы табой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.