Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?

Знаменитые выпускники

Дата: 26 января 2015 в 18:23, Обновлено 22 мая 2016 в 16:32
Автор: Шевчук А. Д.

Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч

Нарадзіўся 12 сакавіка 1914 года ў в.Краснадворцы. беларускі паэт. Закончыў Краснадворскую пачатковую школу, а потым Старобінскую сямігодку ў 1930 годзе. Закончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце. У 1936 годзе быў рэпрэсіраваны. Тады быў рэпрэсіраваны амаль увесь курс, на якім вучыўся Уладзімір Сідаравіч. А рэпрэсіравалі за тое, што быў знойдзены ў студэнтаў верш С.Ясеніна аб вёсцы. Гэта расцанілі, як выступленне супраць калектывізацыі. Сасланы быў на Калыму (Верхні Ат-Урах). У жніўні 1939г. прывезлі Уладзіміра Сідаравіча на даследванне ў Мінск у турму. Пасля жыў у вёсцы Бярэзінскага раёна, працаваў настаўнікам. Быў жанаты. Жонку звалі Марыя Шафранская. Яна была сірата. Працавала заатэхнікам. Пазнаёміліся яны ў Старобіне. У час акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе пачаў рэдагаваць газету “Газэта Случчыны”. Тады разам з Л.Случчаніным, П.Маньковым, Я.Залакам выдаў першы зборнік “Песняры Случчыны”. Вершы пачаў пісаць у 1931 годзе (“Званы”). Друкаваўся спачатку ў  акруговай раённай перыёдыцы. Літаратурную дзейнасць працягваў у турме і ў ссылцы. У вайну некаторыя вершы аднавіў па памяці.
    У 1944 годзе выехаў у Германію. Таму што разумеў, што заставацца небяспечна. У 1948 годзе пераехаў у ЗША, працаваў выкладчыкам у каледжы і рэдагаваў часопіс “Беларусь”.
    У 1955 годзе удзельнічае ў выданні эмігранцкага зборніка “Ля чужых берагоў”.
    У 1964 годзе ў Саут Рыверы (ЗША) убачыў свет зборнік яго паэзіі “Далячынь”.
    У 1965 годзе ў Лондане выйшла яго паэма “Васіль Каліна”, дзе паказана жыццё беларускай вёскі ў час калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі супраць сялян і інтэлегенцыі. У пазнейшых творах ён пераасэнсоўваў свой жыццёвы шлях, усхваляў змены, якія адбыліся ў нашай краіне. Уладзімір Сідаравіч некалькі разоў прыязджаў у БССР. Хацеў вярнуцца на радзіму, але раптоўная смерць спыніла гэты намер. Адна з яго паэм прысвечана гісторыіі БССР і СССР – “Шлях у светлае...”. У.С.Клішэвіч апублікаваў верш Т.Кляшторнага “Сад, люблю твой сумны голас...”. Перакладваў на беларусскую мову творы антычных, нямецкіх і іншых аўтараў.

 

****

Хочаш, плач ці душыся ад смеху –

Не ўцячэш ад праклятай бяды.

На апошні паўстанак заехаў,

Болей ехаць няма куды.

Ад утомы і коні сталі.

Хмары, цемра, няма дарог.

Глянуў я ў туманныя далі,

Камень цяжка на сэрца лёг.

Не стрымаць не сарказму, не смеху,

Многа поўзаў туды і сюды.

На апошні паўстанак заехаў –

Болей ехаць няма куды.

 


Шкраба Рыгор Васільевіч


Нарадзіўся 17 сакавіка 1919 г. у вёсцы Краснадворцы, Салігорскага раёна, Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1926 годзе пайшоў у Краснадворскую пачатковую школу, але з-за цяжкай хваробы вымушаны быў спыніць вучобу. У 1936 годзе скончыў сямігадовую школу.Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1943-1944 гадах працаваў бухгалтарам Белкаапсаюза ў вызваленым Крычаве. Пасля вызвалення Мінска ў  1944 г. аднавіў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з
працай - быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда». З 1946 па 1957 гг. быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». З 1957 г. - у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства, з 1959 па 1979 гг. - рэдактар гэтага аддзела. Сябра СП СССР з 1948 г.
Узнагароджаны медалём “Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР” (1978).
Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 г. (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). Стала з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі выступае з 1945 г. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У сааўтарстве з І.Шкраба выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).
Выступае ў друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 г. - 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 г. - 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 г. за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Сааўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 г. - 8 выданняў).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа (1989) за кнігу «Энергія слова».

 

 

Клішэвіч Лідзія Анатольеўна

Клішэвіч Лідзія Анатольеўна нарадзілася 17 снежня 1960 годзе ў вёсцы Дубеі Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў Краснадворскай няпоўнай сярэдняй школе. У 1988 году скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут. Працавала рэвізорам, эканамістам, старэйшым эканамістам аддзела арганізацыі гандлю, старэйшым эканамістам райнарыхтканторы, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела Салігорскага раённага спажывецкага таварыства, начальнікам планава-эканамічнага аддзела вытворчага прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, намеснікам старшыні Салігорскага гарвыканкама па эканоміцы.

З  2003 па 2006 год старшыня Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2006 гады і па цяперашні час старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.

За час працы, Лідзія Анатольеўна зарэкамендавала сябе выдатным спецыялістам, прынцыповым, патрабавальным, энергічным кіраўніком. Працуе ў цеснай сувязі з дэпутатамі базавага і першаснага ўзроўняў.    Клішэвіч Л.А. аналізуе сітуацыю, правільна і даступна ўмее прапагандаваць дзяржаўную палітыку і праводзіць яе ў працоўныя калектывы. У органах мясцовага самакіравання Салігорскага раёна выпрацавана вызначаная сістэма работы па фарміраванні ў насельніцтва зацікаўленасці ў павышэнні ўзроўня жыццядзейнасці тэрыторыі і па актывізацыі асабістага ўдзелу кожнага ў гэтым працэсе. У цэнтры ўвагі работа раённых арганізацый па стварэнні ўмоў працы, побыту працоўных і зацвярджэнню здаровага ладу жыцця ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Пра меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".

Лідзія Анатольеўна ўмела арганізоўвае і накіроўвае працу з грамадскасцю. Насельніцтва раёна, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, дэпутаты актыўна прыцягваюцца да рашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Спецыяльная ўвага раённагаСавета дэпутатаў надаецца выкананню Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці для фізічна аслабленых асоб на 2011 - 2015 гады.

Узначаліўшы Салігорскі раённы Савет дэпутатаў, Клішэвіч Лідзія Анатольеўна актыўна займаецца пытаннямі закупу малака ў насельніцтва, развіцці асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, добраўпарадкавання населеных пунктаў рэгіёна, аховы грамадскага парадку і выхаванні моладзі, удзельнічае ў правядзенні свят вёсак, вырашае пытанні паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Прымае непасрэдны ўдзел у рэалізацыі прынятых Праграм па развіцці і добраўпарадкаванню ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі населеных пунктаў на 2011 - 2015 гады.

Стан працы з выбарнікамі - адзін з крытэраў адзнакі дзейнасці дэпутацкага корпуса пад кіраўніцтвам  Л.А.Клішэвіч. Гэта-прыём грамадзян па асабістых пытаннях, выяздныя прыёмы насельніцтва, правядзенне "дзён дэпутата" ў выбарчай акрузе, якія дазваляюць вывучыць і вырашыць праблемы насельніцтва, аказаць дапамогу мнагадзетным і неблаганадзейным сем'ям.

Сумесна з дэпутацкім корпусам раёна, раённым выканаўчым камітэтам Клишевич Лідзія Анатольеўна праводзіць мэтанакіраваную працу па ажыццяўленні ў жыццё праекта "Пабудуем храм разам!", рэканструкцыі Храма Пакрова найсвяцейшай Багародзіцы, размешчанага ў вёсцы Чыжэвічы, Свята-Нікалаеўскай царквы ў г.п. Старобін, якія з'яўляюцца цэнтрам развіцця праваслаўнай культуры і міласэрднасці ў Салігорскам раёне.

Паўсядзённая дзейнасць Клішэвіч Л.А. накіравана на рашэнне пытанняў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага характару, на выкананне

Праграм і падвышэнні ўзроўня і якасці жыцця насельніцтва. Лідзія Анатольеўна ў сваёй працы прытрымваецца асноўнага кірунку - мясцовае кіраванне павінна ўдасканальвацца, каб пытанні жыццядзейнасці грамадзян, асабліва ў невялікіх населеных пунктах вырашаліся, першым чынам, на месцах.

 Клішэвіч Л.А. выдатна ўмее планаваць працу, дамагаецца высокай жыццяздольнасці і рэалістычнасці прынятых рашэнняў. Настойлівая, не спыняецца на дасягнутым, увесь час павялічвае сваю дзелавую кваліфікацыю. Валодае высокім пачуццём адказнасці.

          

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.